Яго супернік Сэдрык Філдс па мянушцы “Вялікі Алень”, да прыкладу, у 2000 годзе пабіў Шэнана Брыгса, чэмпіёна свету па версіі WBO. Але прайграваў іншым былым чэмпіёнам – Сяргею Ляховічу, Руслану Чагаеву, Алегу Маскаеву.
– Амерыканец працаваў як клоун, – распавёў “Комсомольской правде в Белоруссии” трэнер Аляксандра Усцінава Уладзімір Задзіран. – Танчыў і крыўляўся, перыядычна атрымоўваючы па твары. І не змог ні разу адкрыта патрапіць у галаву майму вучню.
- Але прызнаюся, што Філдс апынуўся дужым хлопцам, – дадае сам Усцінаў. – Прапусціў столькі ўдараў і ўсё-такі дастаяў да канца бою.
Наступны бой Усцінава пройдзе ў Харкаве 17 траўня. Супернікам будзе зноў амерыканец.




