Прынамсі, так лічаць заўзятары, што заходзяць на сайт Міжнароднай федэрацыі хакею.
Там змешчана апытанне: “Якая каманда выйграе чэмпіянат свету 2008 года?”. Дык амаль чвэрць тых, хто ўзяў удзел у галасаванні, ставяць на Беларусь (24,7% па стане на 17.00 2 траўня).
Далей у фаварытах ідуць: Канада – 17,2%, Расія – 17%, Фінляндыя – 11%, Славакія – 6,1%, Чэхія – 5,2%.




