11-05, 09:30

Венгер будзе судзіцца з Глебам

Арсен ВенгерГалоўны трэнер англійскага “Арсеналу” Арсен Венгер не бачыць сваёй каманды без беларускага легіянера. Ён заявіў што звернецца ў суд, каб перашкодзіць пераходу Аляксандра Глеба ў італьянскі “Інтэр”.

- Я ўпэўнены, што Глеб застанецца, ніхто не пакіне клуб. Гэта вельмі проста. Я зраблю ўсё, што будзе добра для клуба. Вы не зможаце проста прыйсці і выкупіць яго. Вам прыйдзецца прайсці праз суд, а гэта зойме некалькі месяцаў, - заявіў Арсен Венгер англійскай The Sun.

Нагадаем, днямі бацька капітана беларускай футбольнай зборнай заявіў, што пытанне аб пераходзе сына ў “Інтэр” амаль вырашанае.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя