28-06, 13:10

Аляксандр Глеб: Я здольны забіць Лукашэнку

Капітан зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб узяў удзел у анлайн-канферэнцыі на партале Tut.by. 

Адно з пытанняў гучала так: “Скажыце, а калі б на браме суперніка стаяў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, вы б змаглі забіць яму гол?”

Адказ лепшага на сёння беларускага футбаліста быў такі: “Я змагу забіць гол любому”.

Былі і яшчэ пытанні наконт прэзідэнта. Напрыклад, у Глеба спыталі наконт таго, ці няма ў яго жадання стаць кіраўніком краіны. Той адмовіўся ад такой перспектывы: “Я задаволены нашым прэзідэнтам”. А вось яго жонка, былая салістка гурта “Топлес” Насця Касянкова, якая таксама брала ўдзел у анлайне, заявіла, што ўсё часцей і часцей задумваецца пра гэта.

Але і Касянкова, і Глеб думаюць пра імідж Беларусі. “Мы, беларусы, – вялікая нацыя, і мы яшчэ пакажам усім “кузькину мать”, - сказала Насця. “Падпісваюся”, - заявіў Аляксандр.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя