Распачаты 10 дзён таму падатковы скандал выйшаў за межы Германіі, паведамляе EuroNews. Падатковыя органы дзесятка краін, у тым ліку ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Францыі ды Італіі, пачалі расследаванне спраў аб ухіленні ад сплаты падаткаў сваіх грамадзянаў, што былі кліентамі банка Ліхтенштейна LGT.
Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта ЗША Хілары Клінтан і Барак Абама правялі тэледэбаты ва універсітэце Кліўленда, падчас якіх Клінтан адразу пайшла ў наступ. У прыватнасці, яна закранула праблему непраўдзівага правядзення выбарчай кампаніі.
Як паведамляе The New York Times, прэзідэнт Буш, а хутка і яго пераемнік будуць вымушаны наладжваць адносіны з аўтарытарнай Расіяй, якой яна насамрэч з’яўляецца. Акрамя таго, Амерыцы давядзецца выступаць у абарону расійскіх дэмакратаў на выгнанні, журналістаў ды ўсіх іншых, хто знаходзіцца пад уціскам расійскіх уладаў.
The Times заклікае сусветную грамадскасць да асцярожнасці ў адносінах з “расійскім мядзведзем”. “Расія – не самае лепшае месца для ўкладання заходніх сродкаў. Гэта краіна, якая рэгулярна пасылае бамбардыроўшчыкі ў нашу паветраную прастору, адмаўляецца выдаваць таго, хто падазраецца ў забойстве, выстаўляе брытанскім чыноўнікам надуманыя абвінавачанні, выступае супраць Захада па мностве знешнепалітычных пытанняў. Да таго ж яна 10 гадоў таму абвясціла, што не можа выплаціць знешнія запазычанні”, - піша The Times.
Regnum паведамляе пра тое, што амерыканскія СМІ развеялі ўласныя міфы пра Мядзведзева. Яны заявілі: “Мядзведзеў скарыстаў сваю выбарчую кампанію, каб прадставіць сябе як прагрэсіўнага палітыка, які імкнецца развіваць свабоды ў Расіі. Яго заявы выклікалі пытанні, ці зможа ён змякчыць вобраз Расіі”.
Там жа гаворыцца, што НАТО для Украіны – гэта не мэта, а сродак: “Кожная краіна павінна клапаціцца аб сваёй нацыянальнай бяспецы. Зараз нацыянальная бяспека гэта не толькі абарона, але і эканамічная, і інфармацыйная бяспека. І калі мы гэта зразумеем, то стане зразумелым і тое, што любая структура – гэта не мэта, а інструментарый”.




