01-03, 10:30

Дзве хаты ў Чарнігаўскай вобласці аддзяліліся ад Украіны

У адным з пасёлкаў Чарнiгаўскай вобласцi дзве хаты аддзялiлiся ад Украiны i стварылi сваю "дзяржаву". Усе жыхары гэтай своеасаблiвай краiны лiчаць сябе суверэнным народам, маюць пашпарты, гербавы друк i пасведчаннi ўласнага ўзору.

"Гэта пачалося пяць гадоў таму. Яны лiчаць сябе тытульным народам, а нас - фiзiчнымi асобамi, - наракае на раздзел старшыня Бакаеўскага сельскага Савета Кастусь Беражняк. - Яны нiкому не падпарадкоўваюцца. У iх нават каровы без нумароў на вушах ходзяць". Аднак такiя складаныя адносiны з мясцовымi ўладамi не перашкаджаюць грамадзянам самаабвешчанай "дзяржавы" адводзiць сваiх дзяцей у мясцовую школу, карыстацца водаправодам i электрычнасцю. Заснавальнiкам i кiраўнiком яе з’яўляецца 43-гадовы Вiктар Маскаленка, паведамляе "Газета па-ўкраiнску". У Вiктара таксама ёсць намеснiк Андрэй Дырда, якi жыве за некалькi кiламетраў ад Бакаiўкi. Пашпарт "дзяржавы" атрымала нават 77-гадовая мацi Андрэя, Настасся Сямёнаўна. "Куды дзецi, туды i я", - тлумачыць свой учынак пенсiянерка.

Мiж тым, бакаеўцы патрабуюць ад мясцовых уладаў усталявання выключна дыпламатычных адносiнаў. Да прыкладу, дыпламатычны корпус новаўтворанай "дзяржавы" выдае сваiм грамадзянам пасведчанне, дзе напiсана, што яго ўладальнiк непадсудны ўкраiнскiм судам i не абавязаны плацiць падаткi ў бюджэт. Улады пасёлка ставяцца да "аддзяленцаў" з iронiяй i не прыцягваюць iх да адказнасцi. "Падстаў для завядзення крымiнальных спраў адносна гэтых грамадзян я не бачу. Яны не здзяйсняюць нiякiх дзеянняў па захопе органаў дзяржаўнай улады, не здзяйсняюць крымiнальных учынкаў", - растлумачыў пракурор Ічнянскага раёна Юрый Антоненка. Тым не менш, у пракуратуры лiсты-звароты ад суверэнных бакаiўцаў усё жа захоўваюць, на ўсякi выпадак. //“Звязда”

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя