02-03, 20:06

Рэвалюцыя ў Ерэване: 8 смерцяў

Генпракуратура Арменіі ўстанавіла асобы ўсіх васьмі загінулых мінулай ноччу падчас сутычак прыхільнікаў апазіцыі, якія аспрэчваюць вынікі нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў (перамог, паводле афіцыйных дадзеных, прэм’ер-міністр Серж Саркісян), з праваахоўнымі органамі. 

Сутычкі перапыніліся толькі пасля ўвядзення надзвычайнага становішча, паведамляюць інфармагенцтвы. Прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран паабяцаў строга пакараць вінаватых у смерцях і траўмах людзей (паранена некалькі дзесятаў чалавек – апазіцыянеры, паліцэйскія, вайскоўцы). Былы прэзідэнт краіны Лявон Тэр-Петрасян, які ачольвае апазіцыю і які заняў на выбарах другое месца, заявіў, што не прызнае сябе адказным за тое, што адбылося. Ён кажа, што беспарадкі ў Ерэване былі ўсчатыя правакатарамі. Тэр-Петрасян кажа пра намер дамагацца скасавання кіруючага сёння рэжыму.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя