Яна была ўхвалена падчас сустрэчы ў аўторак міністраў замежных справаў Польшчы і Украіны Радаслава Сікорскага і Уладзіміра Агрызкі.
Сёння Уладзімір Агрызка таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам.
Дамова будзе, праўдападобна, падпісана ў Кіеве прэм’ер-міністрамі абедзвюх дзяржаваў – Юліяй Цімашэнка і Дональдам Тускам. Польскі прэм’ер плануе паездку ва Украіну ў канцы сакавіка.
Міністр Сікорскі сказаў, што “амаль напэўна” яшчэ ў сакавіку адбудзецца сустрэча прэм’ер-міністраў Польшчы і Украіны, што “пацвярджае стратэгічны характар” польска-украінскага ўзаемадзеяння, паведамляе польскі інтэрнэт-партал Fakty.
Падрыхтаваная сёння дамова дасць магчымасць жыхарам 50-кіламетровай памежнай зоны наведваць Польшчу без візаў. Зона ахопіць 1.545 населеных пунктаў з Валынскай, Львоўскай і Закарпацкай абласцей (каля 1,5 млн жыхароў), а з польскага боку 800 тыс. жыхароў Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў.




