Крызісная сітуацыя з пастаўкамі газу на Украіну вырашаная. Уведзенае з панядзелка на аўторак 50-працэнтнае абмежаванне паставак знятае. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік канцэрна Сяргей Купрыянаў.
- Сёння кіраўнікі “Газпраму” Аляксей Мілер і “Нафтагазу Украіны” Алег Дубіна праводзілі тэлефонныя перамовы, падчас якіх дасягнутыя дамоўленасці пра вырашэнне крызіснай сітуацыі, якая склалася з пастаўкамі газу ва Украіну.
Бакі дамовіліся пра тое, што пастаўкі газу, што ажыццяўляліся з 1 студзеня па 1 сакавіка 2008 года, будуць поўнасцю аформленыя і аплачаныя па існуючай на пачатак года схеме.
Пытанні, звязаныя з пастаўкамі расійскага газу, будуць урэгуляваныя. Перамовы па іншых пытаннях супрацоўніцтва ў газавай сферы будуць працягнутыя.
Транзіт газу праз тэрыторыю Украіны для еўрапейскіх спажыўцоў здзяйсняецца ў поўным аб'ёме. Абмежаванні па пастаўках газу спажыўцам Украіны знятыя.





