Еўрапейская ракета-носьбіт Ariane-5 стартавала з касмадрома Куру ў Французскай Гвіане.
Яна павінна вывесці на геастацыянарную арбіту амерыканскі тэлекамунікацыйны спадарожнік TerreStar-1. Гэта - самы буйны ў свеце камерцыйны спадарожнік. Яго маса складае 6,9 тоны.
Найноўшы спадарожнік прызначаны для забеспячэння мабільнай тэлефоннай сувязі, перадачы дадзеных і трансляцыі тэлесігналу. Зона яго дзеяння - тэрыторыя ЗША, у тым ліку Аляска і Гавайскія выспы, а таксама Канада.
Для цяжкай ракеты-носьбіта Ariane-5 цяперашні запуск стаў 45-м па ліку і трэцім у 2009 годзе, паведамляе gazeta.ru.








Каментары