Вярхоўная рада Украіны прыняла пастанову “Пра рашэнне адносна ўступлення Украіны ў Арганізацыю Паўночнаатлантычнай дамовы (НАТО)”. За гэтае рашэнне прагаласавалі 248 з 423 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у залі.
Праектам прадугледжана, што рашэнне адносна міжнароднай дамовы пра ўступленне Украіны ў НАТО прымаецца толькі па выніках рэферэндума, які можа праводзіцца па народнай ініцыятыве ў адпаведнасці з законам Украіны “Аб усеўкраінскім рэферэндуме”, паведамляе УНІАН.
Таксама дакументам прадугледжана, што спікер Вярхоўнай Рады павінен паведаміць сакратару НАТО пра гэта рашэнне парламента.





