Літоўская федэрацыя боксу арганізуе ў Вільнюсе трэці міжнародны маладзёвы турнір.
Спаборніцтва прысвечана памяці першага алімпійскага чэмпіёна з Літвы Дана Пазьняка. У турніры возьмуць удзел 120 баксёраў з 19 краінаў. Сярод супернікаў-спартоўцаў ёсць і прадстаўнікі Беларусі. Адборачныя сустрэчы пройдуць на працягу трох дзён і завершацца 16 сакавіка фінальнымі баямі ў канцэртнай залі “Siemens Arena”.
Шматразовы чэмпіён Літвы Дан Пазьняк на Алімпійскіх гульнях 1968 году ў Мексіцы заваяваў для сваёй радзімы першы залаты медаль. Ён тройчы станавіўся чэмпіёнам Еўропы. Пазьняк памёр ад інфаркту за рулём ўласнага аўтамабіля 7 лютага 2005 году.
Сяржук ГАЎРЫЛЕНКА







Каментары