Еўрапейскія выданні сёння працягваюць актыўна каментаваць дэбаты пра магчымым байкот летняй Алімпіяды ў Пекіне.
Так, газета Financial Times мяркуе, што байкот сэнсу не мае і заклікае спартоўцаў усіх краін прыбыць на спаборніцтвы ў Кітай. У распараджэнні сусветнай супольнасці вельмі мала сродкаў для аказання уціску на ўлады набіраючага моц Кітая, піша выданне. Удзел у пекінскай Алімпіядзе - адзін з нешматлікіх рычагоў, з дапамогай якога можна паспрабаваць аказаць уздзеянне на КНР. Тады, як абвясціць байкот Алімпіядзе, азначае абламаць гэты рычаг і зрабіць яго цалкам бескарысным.
Нямецкая Suddeutsche Zeitung прытрымліваецца іншага меркавання. Аргументы праціўнікаў байкоту, якія сцвярджаюць, што Алімпіяда будзе спрыяць паляпшэнню сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў КНР, гучаць непераканаўча. Шматлікія спартоўцы ўжо зараз разважаюць аб правядзенні акцый пратэсту падчас Алімпіяды.
МАК заклікае не змешваць спорт і палітыку і тайна пагражае спартоўцам санкцыямі, бо статут МАК палітычныя акцыі забараняе. У той жа час пекінскія ўлады актыўна кантралююць інфармацыйныя патокі, звязаныя з Алімпійскімі гульнямі, і абсалютна не рэагуюць ні на якія пратэсты.
Многія замежныя выданні ў сённяшніх выпусках узгадваюць і ўчорашнія падзеі у Мінску.
Паводле International Herald Tribune, міліцыя загадзя падрыхтавалася да разгону акцыі, ў сталіцы былі праведзеныя прэвентыўныя затрыманні патэнцыйных удзельнікаў. Газета цытуе міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава, які яшчэ напярэдадні заявіў, што “дэманстрацыя несанкцыянаваная” і супраць яе ўдзельнікаў будуць ужытыя сілавыя меры, што і адбылося.
Амерыканская USA Today падкрэслівае, што акцыі з нагоды Дня Волі ўлады не першы раз прызналі незаконнымі і зноў скарысталі сілу. Газета нагадвае, што з прычыны пераследу апазіцыі і незалежных СМІ, Злучаныя Штаты і Еўрасаюз ужо даўно назвалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі “апошняй дыктатурай Еўропы”.
Пра ўчорашнія падзеі ў Мінску паведамляюць таксама BBC, Associated Press, Reuters, Euronews, CNN, а таксама расійскія тэлеканалы і інфармацыйныя агенствы, і нават тэлекампанія Aljazeera.
Што да іншых тэмаў сусветных выданняў, то тут міжнародныя медыі працягваюць абмяркоўваць адносна зменлівую сітуацыю на фінансавых рынках і біржах, а такасама распавядаюць пра загадкавыя забойствы у Маскве дагестанскіх журналістаў Ільяса Шурпаева і Гаджы Абашылава.
Ігар ОЛІН




