Кіраўнік правацэнтрысцкай апазіцыі Сільвіа Берлусконі заявіў пра перамогу на датэрміновых выбарах у парламент краіны. МУС Італіі пацвердзіў заяву, паведаміўшы, што пасля падліку 99% усіх бюлетэняў узначаленая Сільвіа Берлусконі палітычная сіла апярэджвае сапернікаў на 9%. Усяго правая кааліцыя набрала 47% галасоў на выбарах у сенат, і прыкладна столькі ж у ніжнюю палату.
Сільвіа Берлусконі заявіў, што мае намер больш чым у два разы скараціць колькасць міністраў і ўжо размеркаваў месцы ў будучым Кабінеце. Яго асноўны сапернік па выбарчай кампаніі - Вальтэр Вельтроні - ужо прызнаў паразу.
- Вынік выбараў відавочны. Не варта чакаць сканчэння падліку галасоў, каб заявіць, што краінай будуць кіраваць правыя сілы, - заявіў Вальтэр Вельтроні.
Вельтроні паведаміў, што ён асабіста тэлефанаваў свайму палітычнаму апаненту і павіншаваў яго з перамогай.




