Паводле дадзеных праекту World POPCloc, насельніцтва Зямлі ў траўні 2008 года дасягне лічбы 6,666,666,666 чалавек. Шматлікія людзі, якія вераць у нумералогію, чакаюць, што ў гэты дзень на планеце можа адбыцца прышэсце антыхрыста, паведамляюць сусветныя СМІ.
Лік 666 згадваецца ў Бібліі як "лік звера". У шматлікіх культурах прынята лічыць, што гэты лік уяўляе сабой дату з'яўлення антыхрыста на Зямлі або паказвае на час і месца з'яўлення прадстаўніка д'ябла на Зямлі.
Пазалетась брытанская газета The Independent апублікавала спіс вядомых і не вельмі вядомых людзей па выпадку наступу 06.06.2006, або 666. Так, сярод патэнцыйных антыхрыстаў апынуліся брытанскі прынц Чарльз і яго сын Уільям, заснавальнік Microsoft і мультымільярдэр Біл Гейтс, спявак Майкл Джэксан і нават рэпер 50 Cent.
Як ні дзіўна, паказаны ў спісе і Нэльсан Мандэла, які прайшоў шлях ад зняволенага да прэзідэнта ПАР. Зрэшты, ёсць меркаванне, што антыхрыст прыйдзе з Еўрасаюза, у сувязі з чым згадваецца Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспекі Хаўер Салана.






