21-04, 09:45

Святары ўчынілі бойку ў храме

На Вербніцу дзесяткі вернікаў учынілі бойку ў Храме труны Гасподняй ў Іерусаліме. Канфлікт адбыўся паміж хрысціянамі, прыналежнымі да армянскай і грэцкай цэрквам. Вернікі высвятлялі, хто колькі часу павінен праводзіць у магілы Хрыста, паведамляе агенцтва Lenta.ru

Па словах відавочцаў, армянскі святар учыніў сутычку з грэцкім святаром, вырашыўшы, што той павінен саступіць сваё месца ў труны Гасподняй. Завязалася бойка, у якой прынялі ўдзел вернікі, якія знаходзіліся ў храме. Грэцкага святара выштурхалі з храма.

У бойку ўмяшаліся ізраільскія паліцыянты. Вернікі накінуліся на іх з вярбовымі галінамі. У выніку былі затрыманыя двое армян. Каб дамагчыся іх вызвалення, натоўп накіраваўся ад храма да паліцэйскага пастарунку, дзе прайшла акцыя пратэсту.

На Вербніцы ў Іерусаліме сабраліся дзесяткі тысяч праваслаўных хрысціян з усяго свету.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя