24-04, 10:40

Квасьнеўскі: варта падумаць аб прыёме Расіі ў НАТО

Былы прэзідэнт Польшчы заявіў пра гэта ў ЗША, дзе ён чытае курс лекцый у Вашынгтоне.

Выступаючы ў паліталагічным інстытуце Bipartisan Policy Center, Аляксандр Квасьнеўскі сказаў, што “варта падумаць аб сяброўстве Расіі ў НАТО”, прызнаўшы пры гэтым, што Масква не выказвала асаблівай зацікаўленасці сяброўствам у альянсе.

Квасьнеўскі лічыць, што НАТО павінна далей эвалюцыянваць у кірунку арганізацыі калектыўнай бяспекі з ахопам не толькі дзяржаваў Атлантыкі. Сярод магчымых сябраў блоку экс-прэзідэнт Польшчы назваў, апрача Расіі, таксама Японію, Аўстралію і Паўднёвую Карэю.

Квасьнеўскі заявіў і пра тое, што Расія бліжэйшым часам будзе працягваць выкарыстоўваць высокія кошты на нафту дзеля абароны сваіх стратэгічных інтарэсаў. У прыватнасці, утрымліваць Украіну і Грузію далей ад ЕС і НАТО настолькі доўга, наколькі гэта магчыма, і гуляць картай Косава і Прыднястроўя. Але, на думку Квасьнеўскага, урэшце Расія зразумее, што “яе месца ў Еўропе”. //РІА "Новости"
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя