02-05, 11:33

Буш стаў самым непапулярным прэзідэнтам ЗША

Ягоны рэйтынг непапулярнасці дасягнуў рэкордна нізкай адзнакі ў 71%. Сацыяёлагі тлумачаць гэта ваеннай кампаніяй у Іраку, якая зацягнулася, і неспрыяльнай эканамічнай сітуацыяй унутры краіны.

“Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў за ўсю гісторыю правядзення даследаванняў Gallup і CNN не атрымліваў гэткай нізкай адзнакі”, - заявілі ў дэпартаменце сацапытанняў CNN, паведамляюць інфармагенцтвы.

Тым не менш, рэйтынг папулярнасці Буша (28%) трохі перавышае антырэкорды Гары Трумэна і Рычарда Ніксана – 22% і 24% адпаведна. Аднак рэйтынг непапулярнасці гэтых амерыканскіх прэзідэнтаў ніколі не апускаўся ніжэй за 70%. Самая нізкая адзнака была ў Трумэна ў 1952 годзе – 67%.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя