Служба Gallup апублікавала вынікі апытання, праведзенага ў 138 краінах свету. Усе рэспандэнты адказвалі на адно пытанне: “Ці ўхваляеце вы вынік працы цяперашніх уладаў Расіі?”
Агулам часцей іншыя народы яе не ўхваляюць. Так, у ЕС ухваляючых толькі 15% з апытаных, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыках – 18%.
Але высокі ўзровень падтрымкі палітыкі Расіі сярод насельніцтва постсавецкіх дзяржаваў.
Так, у Таджыкістане ён роўны 92%, у Кыргызстане - 89%, у Казахстане - 87%, у Азербайджане - 66%, у Малдове - 62%, ва Украіне - 53%, у Беларусі - 51%, ва Узбекістане - 50%. У Грузіі і Арменіі "узровень падтрымкі" ніжэй за “узровень непрыняцця” і складае адпаведна 22% і 30%.
У Еўропе ўхваляюць дзеянні расійскіх уладаў найбольш у Сербіі (63%), Македоніі (56%) і Чарнагорыі (49%). Менш за ўсё сімпатый да іх у французаў – 6%, піша Washington ProFile.





