На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Сербіі прэзідэнт краіны, кіраўнік кааліцыі “За еўрапейскую Сербію” Барыс Тадзіч атрымаў 39% галасоў супраць 28,6%, аддадзеных за кандыдатуру прарасійскага палітыка Таміслава Ніколіча.
Зараз, як мяркуюць міжнародныя эксперты, у Белградзе, хутчэй за ўсё, прыйдзецца ствараць кааліцыю, бо ёсць яшчэ і наступныя вынікі выбараў: 11% прэм’ера Ваіслава Каштуніцы, 8% сацыялістаў, пераемнікаў справы Мілошавіча, 5,2% лібералаў Ёвановіча.
Адно зразумела: Сербія выбрала Еўропу, а не Расію.
Адметна, што на гэтых выбарах у Сербіі была адзначана нізкая яўка выбарнікаў, якім ужо надакучыла галасаваць: за апошнія восем год было арганізавана 15 выбарчых кампаній.





