У Мазыры ад выбуху кола ў гарадскім аўтобусе пацярпелі чацвёра дзяцей

У цэнтральную раённую бальніцу былі дастаўлены дзеці 1994, 1995 і 1997 гадоў наражэння з траўмамі ног і пранікаючым раненнем вока, а таксама дзіця 2003 года нараджэння, у якога назіралася пачырваненне вачэй.
Апошняе выпраўленне: 07.05.2008 15:42

У Брэсце гарэла нафтабаза

Прычынай пажару стала прамое траплянне маланкі
Апошняе выпраўленне: 04.05.2008 14:00

Беларускія зняволеныя памянялі чыфір на марозіва

У МУС заяўляюць, што ў беларускіх калоніях практычна адмовіліся ад ужывання чыфіру – канцэнтраванай заваркі гарбаты, якая валодае псіхаактыўным дзеяннем.
Апошняе выпраўленне: 02.05.2008 16:31

ДАІ пачне выстаўляць штрафныя балы

Канфіскоўваць правы на год ДАІ прапаноўвае пасля 27 ачкоў. Магчымасць рэабілітавацца і пазбавіцца ад некалькіх штрафных ачкоў - праслухаць курс лекцый па бяспецы дарожнага руху або падзяжурыць разам з інспектарам ДАІ у якасці дружынніка.
Апошняе выпраўленне: 30.04.2008 10:49

Байкерскі фэст – 4 аварыі

Такі вынік міжнароднага байкерскага фэсту “Хавайся ў бульбу”, які прайшоў у мінулыя выходныя ў Гродне. Адзін чалавек шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыі.
Апошняе выпраўленне: 29.04.2008 22:48

У Светлагорску школьніца выпала з 6-га паверху і выжыла

Дзевяцікласніца атрымала пералом бядра, іншыя пашкоджанні, але ўжо прыйшла ў прытомнасць.
Апошняе выпраўленне: 25.04.2008 09:39

У СІЗА маглі загінуць людзі

Адзін з арыштантаў турмы Цімафей Дранчук лічыць, што абрынанне вежы замка – гэта папераджальны сігнал, бо ўвесь будынак – у жахлівым стане, але пры тым актыўна выкарыстоўваецца.
Апошняе выпраўленне: 21.04.2008 15:07

Самаразбурэнне СІЗА на Валадарцы

Абвалілася вежа Пішчалаўскага замка, дзе месціцца следчы ізалятар галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама (СІЗА № 1).
Апошняе выпраўленне: 21.04.2008 11:47

Жыхар Оршы павінен выплаціць прадпрыемству "Захад-Транснафтапрадукт" больш за Br 84 млн

Столькі каштавала незаконная ўрэзка ў трубаправод расійскага прадпрыемства "Захад- Танснафтапрадукт".
Апошняе выпраўленне: 19.04.2008 12:19

Абрабавалі плошчу Незалежнасці

Кіраўнікі фірмаў, якія ўдзельнічалі ў рэканструкцыі плошчы, падчас працаў наўмысна завысілі больш на 253 млн. рублёў кошт вырабу чатырох зашклёных уваходных павільёнаў падземных пераходаў. Акрамя таго, падазраваныя выкралі з бюджэту 655 млн. рублёў, якія былі выдзеленыя на выкананне будаўнічых прац.
Апошняе выпраўленне: 18.04.2008 09:32

Пензенскіх пустэльнікаў гоняць у Беларусь

Раённы суд сяла Бекава Пензенскай вобласці прыняў рашэнне аб выправаджэнні з тэрыторыі Расіі жыхароў Беларусі, якія выйшлі з пячоры 1 красавіка. У спісе для экстрадыцыі апынуліся Вольга Карповіч, Святлана Жуковіч, Алена Панасюк, Наталля Клімовіч і матушка Еўдакія.
Апошняе выпраўленне: 17.04.2008 19:41

У беларускім войску памёр салдат

Бацькі лічаць, што прычынай смерці іх сына стала збіццё ў казарме
Апошняе выпраўленне: 16.04.2008 19:12

Гендырэктару ГД "Ждановічы" прад'яўлена абвінавачванне

Абвінавачванне было прад'яўлена ў следчым ізалятары.
Апошняе выпраўленне: 15.04.2008 14:58

Апазіцыянеру спалілі аўтамабіль

Паплечніку Мілінкевіча Уладзіміру Казека з Драгічына праз знаёмых перадалі, што гэта справа рук спецслужбаў. А калі ён надалей будзе займацца палітыкай і не адмовіцца ад планаў удзельнічаць у восеньскіх парламенцкіх выбарах, то такія формы ціску будуць працягвацца.
Апошняе выпраўленне: 11.04.2008 16:04

Пасля арышту ўладальніка рынак “Ждановічы” не зачыніцца

Учора найбуйнейшы рынак краіны “Ждановічы”, што пад Мінскам, працаваў у звычайным рэжыме. Хоць пару дзён таму арыштавалі старшыню Савета дырэктараў ГЦ “Ждановічы” Яўгена Шыгалава, які ўваходзіць у дзесятку самых багатых бізнэсоўцаў краіны.
Апошняе выпраўленне: 11.04.2008 13:17
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя