25-02, 16:22

У лесе пад Мінскам знойдзены павешаным карэспандэнт “Камсамолкі” Вячаслаў Ткач

Паводле следчага пракуратуры Мінскага раёна Аляксандра Філонава, слядоў барацьбы ці таго, што ў дачыненні да Вячаслава Ткача было здзейснена злачынства, не знойдзена.

Ёсць некалькі версій трагедыі, але яны не агучваюцца, паведамляе БелаПАН.

Зараз па дадзеным факце пракуратура Мінскага раёна (цела знойдзена ў лесе каля вуліцы Паркавай пасёлка Ждановічы, што ў Мінскім раёне) праводзіць праверку.

Вячаславу Ткачу быў 41 год.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя