28-02, 16:05

Загінулі пад ільдом

Тры чалавекі загінулі на возеры каля вёскі Войцехі Пастаўскага раёну.

Трагедыя здарылся ўчора ўвечары. Двое мужчын, вяртаючыся з працы дадому, вырашылі скараціць шлях і пайсці па лёдзе праз возера. Лёд не вытрымаў. Крыкі аб дапамозе пачула сямейная пара, якая рухалася насустрач. Муж і жонка кінуліся ратаваць аднавяскоўцаў, але самі праваліліся пад лёд. Выбрацца на паверхню здолела толькі жанчына.

Па дадзеных абласнога таварыства ратавання на водах, толькі ў лютым ў Віцебскай вобласці загінула на рэках і азёрах восем чалавек, большасць з якіх – аматары зімовай рыбалкі.
 

 

Кастусь ПАЛАНЕЦ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя