05-03, 13:50

Смерць галоўурача Івацэвіцкай лякарні: няшчасны выпадак ці самагубства?

Учора ранкам Анатоль Гойшык разбіўся пад Кобрынам. Афіцыйная версія смерці – выпаў падчас руху з машыны. Маўляў, у яго забалела сэрца, ён прыадчыніў дзверы – і не ўтрымаўся. Аднак ягоныя калегі кажуць пра самазабойства.

Гавораць, што Гойшык падганяў кіроўцу, а потым кінуўся пад колы сустрэчнага аўто. Урач ехаў у Брэст на пасяджанне камісіі, якая мусіла вызначыць – ці адпавядае ён пасадзе.

Рэч у тым, што некалькі месяцаў таму ў ягонай лякарні памерла дзіця, піша “Салідарнасць”. Праз цяжкі выпадак ларынгатрахеіту. Пачаліся праверкі. Урач быў у пастаянным стрэсе…
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя