У банду Рынаса ўваходзіла больш за тры дзесяткі чалавек – супрацоўнікі дзяржаўных і праваахоўных органаў, спартсмены ды іншыя. Сярод злачынстваў, якія цягам 10 гадоў здзяйснялі чальцы бандыцкай групоўкі, лічацца і самыя цяжкія - як рабункі, разбой, выкраданне людзей, вымагальніцтва.
Улічваючы асаблівую небяспеку для грамадства і магчымасць правакацыяў, новы будынак абласнога суду пільна ахоўваецца. Навокал бачныя байцы спецназу, на ўваходзе ўсталяваныя металадэтэктары.
У залі паседжанняў усталяваная адмысловая вялізная клетка, якую прывезлі з Мінску. Многія сведкі хаваюцца за прыдуманымі прозвішчамі. Мікрааўтобус, на якім прывозяць да суду сведак, суправаджаюць да трох машынаў з міліцыянтамі.
Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ




