Верагоднасць трапiць у дарожна-транспартнае здарэнне (ДТЗ) узрастае ў пэўныя днi тыдня i гадзiны сутак. Таксама існуюць найбольш аварыйныя колеры і маркі аўтамабіляў.
Паводле вынiкаў мiнулага года "пяцёрка" лiдараў выглядае наступным чынам. Вадзiцелi "Фольксвагенаў" учынiлi 700 аварый, розных мадэляў ВАЗ — 528, "Аўдзi" — 461, "Форд" — 393, "Опель" — 306, "Мерседэс" — 238.
Летась найчасцей вiноўнiкамi аварый былi вадзiцелi аўтамабiляў 1997 года выпуску. На iх рахунку 347 ДТЗ, піша “Звязда”.
Паводле статыстыкi, у мiнулым годзе найбольш аварый (994) учынiлi вадзiцелi сiнiх аўтамабiляў. На другiм месцы "чырвоныя" — 870 ДТЗ, на трэцiм — "белыя" (830 ДТЗ). Гэтыя ж колеры былi ў тройцы лiдараў i ў 2006 годзе. Праўда, пазалетась першынствавалi чырвоныя аўто.
Распаўсюджанае сярод многiх мужчын меркаванне, што жанчына за рулём — малпа з гранатай, не мае пацвярджэння. Паводле статыстыкі больш небяспечныя i непрадказальныя за рулём якраз мужчыны, а не жанчыны.
Самым аварыйным месяцам у мінулым годзе быў лiпень: зафiксавана 743 ДТЗ. Найбольш ДТЗ па-ранейшаму адбываецца ў пятнiцу, суботу i нядзелю.




