27-03, 16:56

Бароўскі прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі

27 сакавіка суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Мікалай Грынцэвіч абвясціў прыгавор у дачыненні да былога старшыні канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага. 

Суддзя зачытаў толькі рэзалюцыйную частку. Паводле яго слоў, А.Бароўскі прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі з асабістай зацікаўленасці прычыненне істотнага ўрону дзяржаве. На падставе часткі 2 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь А.Бароўскі асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама на 3 гады пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады ў дзяржаўных арганізацыях і прадпрыемствах.

Адбываць пакаранне былы кіраўнік канцэрна будзе ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін адбыцця пакарання падлічваецца з моманту затрымання — 29 мая 2007 года.

Заяўлены генпракуратурай у інтарэсах ААТ "Нафтан" іск у дачыненні да А.Бароўскага на суму 3 млрд. 428 млн. 800 тыс. рублёў суд пакінуў без задавальнення.

Прыгавор увайшоў у сілу, касацыйнаму абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

Пасля вынясення прыгавора А.Бароўскі адмовіўся штосьці каментаваць журналістам, гэтак жа як і дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Целяжэвіч. //БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя