Актывісту Руху “За Свабоду”, сябру Партыі БНФ Уладзіміру Казека з Драгічына ўначы спалілі машыну.
– Уначы з 8 на 9 сакавіка ў маім гаражы спілавалі замок і цалкам спалілі машыну. Я звярнуўся ў міліцыю, - распавёў Уладзімір Казека.
Як паведамляе прэс-служба Руху “За Свабоду”, па гэтым факце ўжо ўзбуджана крымінальная справа, але пакуль нічога не знайшлі.
- Праз знаёмых мне перадалі, што гэта справа рук спецслужбаў. Што такія формы ціску будуць працягвацца, калі я буду надалей займацца палітыкай і не адмоўлюся ад планаў удзельнічаць у восеньскіх парламенцкіх выбарах, – адзначыў Казека.




