17-04, 19:37

Пензенскіх пустэльнікаў гоняць у Беларусь

Раённы суд сяла Бекава Пензенскай вобласці прыняў рашэнне аб выправаджэнні з тэрыторыі Расіі жыхароў Беларусі, якія выйшлі з пячоры 1 красавіка. У спісе для экстрадыцыі апынуліся Вольга Карповіч, Святлана Жуковіч, Алена Панасюк, Наталля Клімовіч і матушка Еўдакія.

Акрамя гэтага, за нелегальнае знаходжанне ў Расіі, суддзя вынес рашэнне аб спагнанні з кожнай беларускі па 2,5 тыс. расійскіх рублёў.

Адразу з залы суду жанчын пасадзілі ў мікрааўтобус, прадастаўлены міграцыйнай службай, і павезлі на вакзал у Пензу. Сёння ж іх адправілі на радзіму.

Для ўрэгулявання сітуацыі ў Бекава прыехала супрацоўніца амбасады Беларусі ў Расіі Ірына Шаршова.

У спіс не ўвайшла яшчэ адна беларуска Іна Вабішчэвіч, якая жыве ў Бекава з двума маленькімі дзецьмі. Жанчына прасіла не адпраўляць яе ў Беларусь, пакуль не выйдзе з пячоры яе муж.

Лідэр пензенскіх сектантаў Пётр Кузняцоў аб экстрадыцыі сваіх паслядоўнікаў не ведае, паведамляе Life. Кузняцоў знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя