19-04, 12:14

Жыхар Оршы павінен выплаціць прадпрыемству "Захад-Транснафтапрадукт" больш за Br 84 млн

Суд Сенненскага раёна прысудзіў жыхара Оршы да двух гадоў выпраўленчых прац за незаконную ўрэзку ў трубаправод расійскага прадпрыемства "Захад- Танснафтапрадукт" і спагнаў з яго на карысць прадпрыемства больш за Br 84 млн, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на Генеральную пракуратуру Беларусі.

У лістападзе 2006 года ў раёне вёскі Багданава Сенненскага раёна Віцебскай вобласці на ўчастку магістральнага прадуктаправода, які належыць расійскаму прадпрыемству "Захад-Транснафтапрадукт ", адбыўся выкід на прылеглую тэрыторыю амаль 415 тысяч літраў дызельнага паліва.

Пры даследаванні прычын аварыі ў месцы прарыву трубаправода выяўленая незаконная ўрэзка, зробленая з мэтай крадзяжу нафтапрадуктаў. Па дадзеным факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.309 (наўмыснае пашкоджанне магістральнага трубаправоднага транспарта) Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамілі ў Генпракуратуры.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя