Дзевяцікласніца атрымала пералом бядра, іншыя пашкоджанні, але ўжо прыйшла ў прытомнасць. Пракуратура Светлагорска правярае гэты факт як спробу самазабойства.
16-гадовая дзяўчына была дастаўлена ў Светлагорскую цэнтральную раённую бальніцу. Яна прыйшла ў прытомнасць, яе стан медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі. У дзяўчыны пералом бядра і іншыя пашкоджанні. Дарэчы, яе маці таксама ўрач.
Інфармацыя аб здарэнні паступіла ў раённы аддзел міліцыі. Паводле інфармацыі Вадзіма Сушчынскага, які выконвае абавязкі пракурора Светлагорскага раёна, пракуратура правярае гэты факт як спробу самазабойства. Разам з тым не выключана іншая прычына, напрыклад - неасцярожнасць пры мыцці вакна. //Bulletinonline




