Дзяржаўтаінспекцыя мае намер караць хранічных парушальнікаў правіл дарожнага руху не толькі штрафам, але і балам. Шкала штрафных ачкоў ужо распрацаваная, піша “Советская Белоруссия”.
Кіроўца, які набраў "крытычную" колькасць балаў, аўтаматычна пазбаўляецца права на кіраванне аўтамабілем.
Штрафныя адзнакі будуць прастаўляцца ў кіроўчым талоне і ўносіцца ў электронную базу МУС.
Ставіць кропку - "канфіскоўваць" правы на год - ДАІ прапаноўвае пасля 27 ачкоў. "Адзнакі" могуць збірацца, скажам, на працягу двух гадоў. Затым рахунак "абнуляецца". Парушальнікі, якія выправіліся падпадаюць пад "амністыю": год пасля апошняга спагнання ездзіш ахайна - з "чорнага спісу" выключаешся. Яшчэ адна магчымасць рэабілітавацца і пазбавіцца ад некалькіх штрафных ачкоў - праслухаць курс лекцый па бяспецы дарожнага руху або падзяжурыць разам з інспектарам ДАІ у якасці дружынніка.
Змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях могуць быць прадстаўленыя на разгляд Палаты прадстаўнікоў ужо ўвосень.
Шкала балаў за парушэнні ПДД:
Перавышэнне хуткасці - 9 балаў
Уцёк кіроўцы з месца ДТЗ - 9 балаў
Парушэнне правіл абгону і манеўравання - 7 балаў
Праезд на чырвонае святло - 5 балаў
Гутарка па тэлефоне за рулём - 2 балы
Кіраванне аўтамабілем непрышпіленым - 2 балы




