15-11, 13:01

Дзяржаўная камісія зоймецца музеем Быкава

Згодна з рашэннем мясцовых уладаў, у Гродна паўстала адмысловая камісіія, якая бліжэйшым часам зоймецца стварэннем музэя Васіля Быкава. Узначаліла камісію намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкова.

Гродзенскі гарвыканкам бярэ пад кантроль справу стварэння паўнавартаснага музэя Васіля Быкава. Гэта стала вядома пасля размовы чынавенства з прадстаўніквамі  грамадскасці на чале з дзейным кіраўніком музэя Мікалаем Мельнікавым.

Асноўная праблема палягае на сённяшні дзень у  адсутнасьці памяшкання і па словах Мікалая Мельнікава ўлады абяцалі гэтае пытанне вырашыць:

- На сустрэчы было абмоўлена шэраг пытанняў, якія датычаць новага памяшкання для музэя.Ужо ёсьць некалькі прапановаў,якія пасля ўзгаднення з прыватызацыйнай камісіяй будуць разгледжаныя. Музэй будзе - у гэтым мяне запэўніла намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкова.

У новым гарадзенскім музэі Васіля Быкава  наўрацці знойдзецца мейсца нацыянальным сымбалам Беларусі - бел-чырвона-беламу сцягу і Пагоні: па ўмовах чынавенства, калі музей пераедзе ў новы будынак кіраўніком яго стане чалавек, прызначаны ўладамі, а не абраны грамадскасцю.

На сённяшні дзень музэй Васіля Быкава месціцца ў невялікім пакойчыку ў цэнтры Гродна. Рашэнне аб стварэнні музэя было прынята 7 ліпеня 2003 года на сходзе гарадскога грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сілаў па прапанове ўдзельнікаў ВялікайАйчыннай вайны.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя