01-03, 10:41

Ад сёння ўводзіцца кантрольная маркіроўка для гадзіннікаў і аўтавадкасцяў

Маркіроўка кантрольнымі знакамі гадзіннікаў і некаторых відаў тэхнічных вадкасцей для аўтамабіляў уведзена ў Беларусі з 1 сакавіка 2008 года паводле пастановы Савета міністраў.

Як паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі, на тэрыторыі краіны ўводзіцца маркіроўка гадзіннікаў, за выключэннем былых ва ўжыванні, аўтамабільных шклоамывальных сродкаў, антыфрызаў і антыабледзяняльных вадкасцей у спажывецкай тары.

Тэрмін увядзення маркіроўкі воцату і яго заменнікаў, атрыманых з воцатнай кіслаты, у спажывецкай тары, перанесены на 1 верасня бягучага года. Раней увядзенне маркіроўкі на гэту прадукцыю планавалася з 1 сакавіка 2008 года.

Цяпер абавязковай маркіроўцы падлягае 16 таварных груп. Так, у пералік гэтых тавараў уключаны піва, мінеральная вада, маторныя маслы, алей, ікра асятровых, гатовая або кансерваваная рыба, газіраваныя і слабаалкагольныя напіткі, парашкападобныя мыйныя сродкі, кава, чай, абутак, мабільныя тэлефоны, аўдые- і відэакасеты, дыскі і тэлевізары. Маркіроўцы падлягаюць як імпартуемыя, так і тавары беларускай вытворчасці.

Увядзенне абавязковай маркіроўкі кантрольнымі знакамі накіравана на забеспячэнне кантролю дзяржавы за абаротам гэтых груп тавараў і выключае іх уключэнне ў ценявы абарот. Паколькі для набыцця кантрольных знакаў неабходна прадаставіць сертыфікаты паходжання прадукцыі, маркіроўка з'яўляецца пацвярджэннем яе якасці. //БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя