У Беларусі адмяняецца інстытут асаблівага права дзяржавы ("залатой акцыі") на ўдзел у кіраванні гаспадарчымі таварыствамі. Адпаведны ўказ №144 падпісаў 4 сакавіка Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта, адмова ад гэтай нормы будзе садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для прыцягнення прамых замежных інвестыцый у рэальны сектар эканомікі Беларусі і дасягненню ў 2008 годзе прагнозных параметраў эканамічнага росту, а таксама павышэнню рэйтынгу Беларусі на міжнародным узроўні і абароне правоў інвестараў на рынку каштоўных папер.




