02-07, 16:13

Чарговы візіт Грэфа

Шляхі паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся 1 ліпеня падчас візіту ў Мінск дэлегацыі Сбербанка Расійскай Федэрацыі на чале са старшынёй праўлення Германам Грэфам.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка, асноўнай тэмай сустрэч стала пацвярджэнне зацікаўленасці найбуйнейшага расійскага банка ў далейшым развіцці ўзаемавыгадных сувязей з Беларуссю.

Старшыня праўлення Cбербанка Расіі Герман Грэф адзначыў новыя магчымасці прысутнасці ў Беларусі, а таксама тое, што разам з Украінай і Казахстанам Беларусь з’яўляецца прыярытэтным рынкам для банка, які ён узначальвае.

На сустрэчы са старшынёй праўлення Нацбанка Пятром Пракаповічам быў абмеркаваны шырокі пералік пытанняў, звязаных з перспектывамі дзейнасці Сбербанка Расіі ў Беларусі. Бакі выказалі задаволенасць узроўнем супрацоўніцтва, дасягнутага апошнім часам.

Таксама была дасягнута дамоўленасць аб далейшай працы па пашырэнні прысутнасці Сбербанка Расіі ў Беларусі. Мінулым разам Герман Грэф прыязджаў у Беларусь у пачатку снежня 2008 г, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя