У Нацыянальны банк Беларусь (НББ) паступіла $679,2 млн другога транша крэдыту Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў.
- У Нацыянальны банк паступіў другі транш крэдыту МВФ у поўным аб'ёме - $679,2 млн. Сродкі аўтаматычна залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў, - сказаў А.Драздоў.
Па ім словам, "у выпадку неабходнасці сродкі МВФ будуць выкарыстаныя для падтрымання курсу беларускага рубля, павелічэнне золатавалютных рэзерваў дае для гэтага больш магчымасцяў". Ён падкрэсліў, што "як раней паведамляла кіраўніцтва Нацыянальнага банка, хуткім часам курс беларускага рубля будзе знаходзіцца ў межах калідора +/-5%, калі адхіленні і будуць, то вельмі малаважныя". Як паведамлялася, Савет дырэктараў МВФ у панядзелак прыняў рашэнне павялічыць аб'ём крэдытнай праграмы stand-by для Беларусі на $1 млрд да $3,52 млрд, а таксама ўхваліў вылучэнне Менску чарговага, другога транша на суму $679,2 млн. Новы крэдыт павінен падтрымаць эканамічную праграму ўрада Беларусі, змякчыўшы мацнейшыя, чым раней чакалася, наступствы для краіны сусветнага фінансавага крызісу. Адной з умоў павелічэння фінансавання Беларусі з боку МВФ было рэалізаванае НББ 22 чэрвеня пашырэнне прагнознага калідора ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют (даляр ЗША, эўра і рос.руб.) на 2009 год з +/-5% да +/-10%. У НББ падкрэсліваюць рэзервовы характар гэтай меры на выпадак рэзкага ўзмацнення вонкавых шокаў. Першапачаткова крэдытная лінія для Беларусі была адчыненая ў студзені ў аб'ёме $2,51 млрд, тады жа Менску быў прадстаўлены першы транш крэдыту ($778 млн). Такім чынам, фактычна прадстаўлены Менску аб'ем рэсурсаў МВФ ужо склаў амаль $1,5 млрд. Як чакаецца, сёлета аб'ём вылучаных рэсурсаў МВФ перавысіць $2 млрд., паведамляе Інтэрфакс-Захад.








Каментары