Пасля ўвядзення санкцый у лістападзе 2007 года беларускія ўлады афіцыйна паведамілі, што на рахунках прадстаўніцтваў "Белнафтахіма" былі замарожаныя невялікія сумы ў межах некалькіх дзесяткаў тысяч долараў. Аднак крыніцы ў беларускім нафтахімічным комплексе сцвярджаюць, што насамрэч Беларусь пазбавілася сумы, якая перавышае 1 млрд. долараў.
У прыватнасці, была выказана здагадка, што пазначаныя сродкі назапашваліся для рэалізацыі беларускіх планаў у Венесуэле.
Пра тое, што канцэрн "Белнафтахім" фактычна пазбавіўся валютных сродкаў, пацвярджае і той факт, што ведамства на пэўным этапе пасля ўвядзення першапачатковых санкцый не магло аплаціць выдаткі па падпісанні на інфармацыйныя паслугі агенцтва Plats (фінансавыя дадзеныя пра сусветны рынак нафтахіміі).
У гэтай сувязі цалкам тлумачальная рэакцыя беларускіх уладаў на новыя санкцыі з боку Белага дому. Калі ўвосень 2007 года Вашынгтон абмежаваўся замарожваннем рахункаў прадстаўніцтваў “Белнафтахіма”, то сёння ЗША фактычна зачынілі свой рынак для беларускіх прадпрыемстваў нафтахіміі, азначаючы юрыдычную забарону на здзяйсненне здзелак не толькі з прадстаўніцтвамі, але і з ўсімі прадпрыемствамі сістэмы канцэрна. Да такіх адносяцца беларускія НПЗ, “Беларускалій” і г.д. //АФН




