Камунальныя службы Светлагорска вызначаюць уцечку цеплыні ў жылых дамах з дапамогай адмыслова абсталяваных самалётаў.
Авіяцыя таксама дазваляе знаходзіць пазапраўныя ўрэзкі ў цепласеці.
- Усё відаць з дапамогай прыбора Цеплавізар. Калі яны пралятаюць над тэрыторыяй, усё здымаецца, і на карце горада відаць, дзе ёсць страты цеплыні. Гэтыя аб'екты свецяцца ў інфрачырвоным выпраменьванні, - распавёў “Коресспонденту” галоўны інжынер светлагорскага жыллёва-камунальнага прадпрыемства “Светач” Сяргей Бяздольны.
Па яго словах, адмысловая тэхніка, якая дазваляе знайсці ўцечкі цеплыні, была распрацаваная Гомельскім інжынерным інстытутам МНС.
Бяздольны распавёў, што апаратура дазваляе знайсці месцы ўцечкі цеплыні з дакладнасцю да 30 сантыметраў.




