Асобныя сельскія выканаўчыя камітэты Гродзенскага раёна парушаюць зямельнае заканадаўства і перадаюць у прыватную маёмасць зямлю па льготных коштах, што катэгарычна забаронена. Супрацоўнікі Дзяржкантролю па дадзеных фактах праводзяць шэраг праверак, якія могуць скончыцца не толькі штрафамі і вымовамі, але і тэрмінамі турэмнага зняволення ў дачыненні да чынавенства.
Зямля ў Гродзенскім раёне прадаецца не толькі без абавязковага правядзення аўкцыёнаў, але і па льготных коштах, што забаронена адпаведным указам прэзидэнта. Негледзячы на забарону, супрацоўнікі Гродзенскага райвыканкама афармлялі дакументы на продаж і карыстанне. Падчас праверкі адпаведныя парушэнні выявілі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці і на бліжэйшай калегіі ўстановы будуць агучаны шматлікія факты парушэнняў.
Фонд “Гроднааблмаёмасць” у шэрагу выпадкаў парушаў парадак распараджэння маёмасцю і сваёй дзейнасцю нанёс дзяржаве шматмільённыя страты. Падчас правядзення аўкцыёнай прадстаўнікі фонда лабіравалі інтарэсы пэўных бізнэс-колаў, у сувязі з чым для ўдзельнікаў аўкцыёна прапанавалася недакладная інфармацыя аб умовах яго правядзення.
Асаблівую занепакоенасць у супрацоўнікаў Дзяржкантролю выклікала сітуацыя, якая склалася ў тых сельскіх выканкамах, што знаходзяцца недалёка ад Гродна. Негледзячы на забарону, старшыні дзяржаўных установаў ажыццяўляюць продаж зямельных участкаў жыхарам горада, якія стала не пражываюць на тэрыторыі сельскіх саветаў.




