Трохбаковая дамова аб развіцці перавозак грузаў у кірунку Балтыйскае мора - Чорнае мора падпісаная сёння кіраўнікамі транспартных ведамстваў Беларусі, Літвы і Украіны.
Як паведамляе “Інтэрфакс”, у рамках трохбаковай сустрэчы ў Літве міністр транспарту і камунікацый Беларусі Уладзімір Сасноўскі, міністр транспарту і камунікацый Літвы Альгірдас Буткявічус і міністр транспарту і сувязі Украіны Іосіф Вінскі падпісалі трохбаковую дамову аб развіцці перавозак грузаў у кірунку Балтыйскае мора - Чорнае мора.




