15-05, 12:37

На Гродзеншчыне адкрыўся новы тэрмінал для звадкаванага газу

Паліва мае экспартавацца ў Польшчу ды іншыя заходнія краіны. 

Свіслацкі газанапаўняльны тэрмінал знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да беларуска-польскай мяжы, што дазваляе палепшыць экспарт звадкаванага газу за мяжу, паведаміў намеснік дырэктара канцэрну “Беларусьнафта” Уладзімір Траццякоў.

У адкрыцці новага тэрміналу ўзяў удзел старшыня савету дырэктароў польскага канцэрну “БалтыкГаз” Раман Слягоўскі. Дарэчы, сёлета маюць быць уведзеныя, акрамя тэрміналу ў Свіслацкім раёне, яшчэ дзве падобныя газанапаўняльныя станцыі ў Кобрыне і Полацку.

Траццякоў спадзяецца, што хуткім часам вырашыцца пытанне наконт мытнага афармлення аўтартанспарту:

- Пункт мытнага афармлення дазволіць паскорыць адгрузкі па аўтамабільным транспарце.

Вацлаў ГАЛІМСКІ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя