Санкцыі, якія ЗША ўвялі супраць беларускага "Белнафтахіма", наносяць іміджавы ўрон краіне і палохаюць патэнцыйных інвестараў, заявіў кіраўнік Нацбанка Беларусі Пётр Пракопавіч.
Сёлета ў сакавіку ЗША арыштавалі рахункі "Белнафтахіма" і забаранілі сваім кампаніям мець з ім дзелавыя стасункі. Галоўнай прычынай увядзення санкцый з’яўляецца наяўнасць у Беларусі палітзняволеных і адмова ў вызваленні былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.
Таксама Пракаповіч паведаміў пра намер афіцыйнага Мінска прадаць замежным кампаніям пакеты акцый буйных беларускіх банкаў.
Праз тры-чатыры месяцы нямецкаму Commerzbank будзе прададзены "Белінвестбанк”. Да канца года плануецца прадаць "Белпрамбудбанк", аднак яго пакупніка Пракопавіч пакуль не назваў.





