16-05, 16:48

На "Полацк-Шкловалакно" імкнуцца мінімізаваць страты ад увядзення санкцый ЗША

На прадпрыемстве "Полацк-Шкловалакно прымаюць пэўныя захады, каб мінімізаваць страты ад увядзення санкцый ЗША супраць канцэрна "Белнафтахім". Паводле намесніка гендырэктара Сяргея Свяршчова, выкарыстоўваюцца "канстытуцыйныя і адвакацкія магчымасці".

Ён адмовіўся паведамляць пра аб'ём экспарту прадукцыі прадпрыемства, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. Аднак адзначыў, што ў структуры экспарту амерыканскі рынак займае невялікую долю. 

15 траўня Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала новае ўдакладненне да эканамічных санкцый. У спіс уключаныя тры прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру канцэрна, “Белнафтахім” - гэта "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", “Лакафарба” і "Полацк-Шкловалакно".

Сёння ў Шклове першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў журналістам, што эканамічныя санкцыі ЗША істотна не адаб’юцца на працы айчыннага нафтахімічнага комплексу. Сямашка паведаміў, што найбольшыя аб'ёмы паставак прадукцыі на амерыканскі рынак здзяйсняла "Полацк-Шкловалакно".
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя