28-02, 15:48

У Гродне працягваецца VII фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі звон”

Фэст урачыста адкрыўся ўчора ў гарадской выставачнай залі выставай фотаздымкаў з выявамі гісторыка-архітэктурных помнікаў – праваслаўных храмаў Гродзеншчыны, а таксама эпізодаў з жыцця Гродзенскай праваслаўнай епархіі.

Сёння ў межах фестывалю адбываюцца конкурсныя прагляды ўдзельнікаў фэсту.

Фэст адкрыўся з удзелам прадстаўнікоў гродзенскіх абласных і гарадскіх уладаў, а таксама кіраўніцтва Гродзенскай праваслаўнай епархіі, ад імя якой выступіў старшыня аргкамітэту фэсту “Каложскі звон” пратаіерэй Анатоль Ненартовіч.

У фестывалі “Каложскі звон” прымае ўдзел каля 40 калектываў з розных куткоў Беларусі, а таксама замежжа. На прэс-канфэрэнцыі старшыня журы фестывалю, святар Каложскай царквы і кампазітар Андрэй Бандарэнка акрэсліў ідэю фестывалю, як духоўнае адзінства людзей.

У фестывалі возьмуць удзел не толькі хоры з цэркваў, але свецкія калектывы. Так, напрыклад, заўтра, як паведаміў Андрэй Бандарэнка, у Гродне ў межах фэсту выступіць хор вайскоўцаў з Расіі.

Акрамя іншых замежных калектываў, заўтра на фестывалі выступіць хор з гораду Дзюрдзева Сербіі. 1 сакавіка ў Гродзенскай абласной філармоніі адбудзецца гала-канцэрт і ўзнагароджанне лаўрэатаў сёлетняга фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Звон”.
 

 

Вацлаў ГАЛІМСКІ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя