У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце завершаны першы этап рэалізацыі праекту па гістарычнай рэканструкцыі агарода і кветніка музея-сядзібы Адама Міцкевіча, які знаходзіцца ў вёсцы Завоссе Баранавіцкага раёна.
Праект прадугледжвае разбіўку агарода і кветніка на тэрыторыі музейнага комплекса, дзе ў 1798 годзе нарадзіўся славуты паэт. Ландшафтны элемент музейнага комплексу будзе створаны з выкарыстаннем разнастайных відаў кветкавых культур, характэрных для часоў Адама Міцкевіча.
Павел БЯРОЗАВЫ




