Шматлікія прыхільнікі “ляпісаў” мяркуюць, што аднайменны альбом ужо стаў для каманды такім жа знакавым, як “Ты кінула” (1998) і “Юнацтва” (2001).
Запіс альбома праходзіў у Кіеве пад кіраўніцтвам украінскага саўндпрадзюсера Віталя Цялезіна.
Увесну 2007 года на прэзентацыі альбома лідэр гурта Сяргей Міхалок заявіў, што адзін з галоўных сакрэтаў “Капіталу” гранічна просты:
- Мы адмовіліся ад усіх залішніх інструментаў і партый. Ніякіх ды-джэяў, клавішных і нават фонавых акустычных гітар. Толькі барабаны, электрычныя гітары і духавыя. Увогуле, сапраўдны рок-н-рол!




