29-02, 20:10

Выканаўца года – Лявон Вольскі

Нагадаем, выканаўцу года на “Рок-Каранацыі-2007” абралі наведнікі слушнага музычнага парталу “Тузін Гітоў”.

Афіцыйнае галасаванне ў намінацыі “Выканаўца году” распачалося на сайце апоўначы 19 лютага. У спіс намінантаў трапілі восем самых яскравых асобаў беларускага року.

Пры складанні спісу прэтэндэнтаў на рок-карону ў намінацыі “Выканаўца году” ўлічваліся выканаўцы, якія цягам году яскрава засведчылі сваю творчую актыўнасць у сваіх праектах і па-за імі. Аргкамітэт кіраваўся наступнымі крытэрамі: а) прафесіяналізм, б) удалы сцэнічны імідж і харызма, в) сталая прысутнасць у інфармацыйнай прасторы.

У выніку ў спіс намінантаў трапілі:

- Аляксей Шадзько
- Сяргей Міхалок
- Уладзімір Пугач
- Зміцер Вайцюшкевіч
- Віталь Артыст
- Лявон Вольскі
- Ігар Варашкевіч
- Аляксандар Куллінковіч

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя