29-02, 21:25

Праект году па версіі “Рок-Каранацыі” - дыск “Калыханкі” ААН (ЮНІСЕФ)

 

 

 

 

Аўтар і каардынатар праекту Юлія Ляшкевіч прысвяціла гэты прыз Ірыне Казулінай, 23 лютага пакінуўшай гэты свет.

У дыск, што ўбачыў свет напрыканцы 2006 году, увайшлі 11 песень, напісаных Змітром Вайцюшкевічам у суаўтарстве з паэтамі Уладзімірам Някляевым, Рыгорам Барадуліным, Алесем Камоцкім і іншымі.

Таксама ў CD увайшлі старадаўняя яўрэйская калыханка, выкананая Аляксандрам Памідоравым, песня Юрыя Выдронка (“Uria”) “Курка-рабушка” і кампазіцыя гурта “Неа” “Мільярды зорак”. Песня ў выкананні Выдронка была знойдзена ім у час этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі - у маленькай глухой вёсачцы яе напела сляпая бабуля. На дыску ёсць і два трэкі, якія бацькі могуць спяваць разам са сваімі дзецьмі.

У рамках праекта быў зняты кліп на калыханку “Спі, мая кветачка” з удзелам Ларысы Грыбалёвай, Тамары Лісіцкай, Ксеніі Мінчанкі і Змітра Вайцюшкевіча.

Спонсарам праекта выступіў кіраўнік Microsoft Corporation Біл Гейтс.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя