29-02, 21:35

Расійскі тэлеканал А-ONE уручыў свой прыз этна-трыо “Троіца”

Нагадаем, што кіраўнікі вядомага расійскага тэлеканалу вырашылі ўзнагародзіць адзін з беларускіх гуртоў адмысловым прызом – абранаму выканаўцу будзе ўручаны адпаведны сертыфікат, які гарантуе прасоўванне і шчыльную ратацыю яго відэа на А-ONE.

Поўная назва каналу А-ONE гучыць, як Першы альтэрнатыўны музычны канал. Са слоў кіраўніцтва каналу, ён быў створаны каб “прадэманстраваць Вялікую Хвалю супраціву аднастайнасці, манафарматнасці і прымітыву”.

Кіраўніцтва толькі створанага беларускага прадстаўніцтва А-ONE лічыць “Рок-Каранацыю” знакавай падзеяй.

- Мы рады, што ўрэшце сёлета ўсе лепшыя беларускія гурты выступяць на адной сцэне.

Менавіта на А-ONE можна будзе пабачыць тэлеверсію цырымоніі “Рок-Каранацыя-2007”.

Гурт “Троіца” сфармаваўся ў пачатку 1996 года. Зараз склад гурту такі: Іван Кірчук (галоўны вакал), Юрый Дзмітрыеў (гітары, вакал) і Юрый Паўлоўскі (барабаны).

У першы склад гурта уваходзілі Іван Кірчук , Дзмітрый Лукьянчык, Віталь Шкіленак. Іван Кірчук на момант утварэння гурту працаваў у мінскім вучылішчы мастацтваў на аддзяленні фалькларыстыкі. Да гэтага ён паспеў паўдзельнічаць у этнаграфічных экспедыцыях, запісаць некалькі праграм на радыё, а таксама ўтварыць фальклорны ансамбль “Дзіва”.

З 1997 году пачынаюцца актыўныя канцэрты практычна па ўсей Еўропе. “Троіца” наведала Аўстрыю, Германію, Венгрыю, Партугалію, Польшчу, Харватыю, Славенію.

У 1998 годзе ў Галандыі выходзіць паўнацэнны першы альбом, названы проста “Троіца”.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя